БЕЛ Ł РУС

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым

12.10.2025 / 21:55

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў працягвае працу над пашырэннем спісу краін, куды грамадзяне Беларусі змогуць ездзіць без візы. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прысвечанай адкрыццю першага рэйсу авіякампаніі «Белавія» ў В’етнам.

Фота ілюстрацыйнае

З 30 студзеня 2025 года паміж Беларуссю і В'етнамам дзейнічае ўзаемны бязвізавы рэжым: грамадзяне могуць знаходзіцца ў краіне без візы да 30 дзён за адну паездку і да 90 дзён на працягу года. Гэта і дало стымул да таго, каб запусціць прамыя рэйсы з Мінска на в'етнамскі востраў Фукуок.

Што датычыцца далейшых планаў, то Лукашэвіч паведаміў, што МЗС працуе над усталяваннем бязвізавага рэжыму і з іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. У ліпені падчас візіту міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Лаос было падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз для грамадзян, і цяпер чакаецца, калі яно ўступіць у сілу.

Акрамя таго, беларускі бок вядзе перамовы з М’янмай, Тайландам, Філіпінамі і шэрагам іншых дзяржаў, каб спрасціць умовы паездак для грамадзян Беларусі. 

Таксама Сяргей Лукашэвіч адзначыў, што адкрыццё новых авіямаршрутаў стала магчымым дзякуючы таму, што «Белавія» набыла сучасныя самалёты Airbus A330-200. Чартарныя рэйсы ў В’етнам будуць выконвацца прыкладна раз на 11 дзён.

Чытайце таксама:

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць

Каментары да артыкула