У Германіі беларус на фуры збіў святлафор, шкода склала 13 тысяч еўра
У нямецкай зямлі Гесэн трапіў у ДТЗ грузавік пад кіраваннем 41‑гадовага беларуса, паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.
Ілюстрацыйнае фота ulpravda.ru
Аварыя адбылася ў аўторак, 7 кастрычніка. У раёне Бад-Зодэн-Алендорф кіроўца праігнараваў дарожны знак з забаронай руху для велікагрузных транспартных сродкаў, а затым павярнуў у бок Алендорфа.
Пры павароце задняя частка паўпрычэпа адхілілася ў правы бок і ўрэзалася ў святлафор, пастаўлены падчас будаўнічых работ.
У выніку была нанесеная шкода на 13 тысяч еўра.