БЕЛ Ł РУС

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае

13.10.2025 / 9:32

Nashaniva.com

У доме вызваленага закладніка Німрода Коэна сабралася шмат людзей — яго родныя і сябры.

Яны чакаюць яго вяртання і ўжо адкрываюць шампанскае ў яго гонар, паведамляе 9‑ы канал.

ХАМАС сёння вызваляе 20 закладнікаў. Ізраіль у адказ вызваліць чатыры тысячы палесцінскіх зняволеных.

Першыя вызваленыя закладнікі ўжо на тэрыторыі Ізраіля.

Тым часам самалёт з Дональдам Трампам заходзіць на пасадку. У аэрапорце Тэль-Авіва яго чакаюць прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху з жонкай, прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, Іванка Трамп, Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула