У Кіеў прыехала Кая Калас
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Кая Калас прыбыла з візітам у Кіеў. Пра гэта яна паведаміла ў сетцы Х.
Х.com/kajakallas
«Украінцы натхняюць свет сваёй мужнасцю. Іх стойкасць патрабуе нашай поўнай падтрымкі», — заявіла яна.
Паводле яе слоў, яна правядзе перамовы па фінансавай і ваеннай падтрымцы Украіны. Таксама пойдзе гаворка пра бяспеку ўкраінскага энергетычнага сектара і прыцягненне Расіі да адказнасці за ваенныя злачынствы.