БЕЛ Ł РУС

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

13.10.2025 / 11:2

Nashaniva.com

ХАМАС сёння вызваліў 20 ізраільскіх закладнікаў. Яны былі ў палоне з 7 кастрычніка 2023 года. 

Першыя фота закладнікаў з'яўвіліся ў сеціве. Больш ніводнага жывога ізраільскага закладніка ў ХАМАСа няма

У выніку мірнага пагаднення, заключанага пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў, групоўка ХАМАС вызваліла ўсіх 20 ізраільскіх закладнікаў, якія на працягу двух гадоў знаходзіліся ў палоне ў сектары Газа.

Гэты крок стаў цэнтральным пунктам дамовы, якая адкрывае шлях да спынення вайны, што пачалася пасля атакі на Ізраіль у кастрычніку 2023 года.

Да моманту перамір’я ў палоне заставаліся 48 чалавек. Жывымі да гэтага часу былі 20, і цяпер усе яны вернуты дадому. Ізраіль таксама атрымае целы загінулых закладнікаў.

У адказ Ізраіль вызваліў 1966 палестынскіх зняволеных. Жыхары Газы, многія з якіх былі вымушаныя пакінуць свае дамы, цяпер вяртаюцца. У сектар паступае гуманітарная дапамога.

У панядзелак раніцай у Ізраіль прыбыў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які адыграў важную ролю ў дасягненні пагаднення. 

Таксама ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху сёння адбудзецца мірны саміт з удзелам Трампа. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула