БЕЛ Ł РУС

Палесцінская адміністрацыя гатовая супрацоўнічаць, але выстаўляе тры ўмовы

13.10.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Палесцінская адміністрацыя гатовая супрацоўнічаць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам для ўмацавання рэжыму спынення агню ў Сектары Газы і пачатку аднаўлення, паведаміў намеснік кіраўніка Арганізацыі вызвалення Палеціны Хусэйн аль-Шэйх.

Тоні Блэр і Хусэйн аль-Шэйх. Фота: X.com/Hussein Al Sheikh

Пасля сустрэчы з брытанскім палітыкам ён напісаў у сетцы Х: «Мы пацвердзілі нашу гатоўнасць працаваць з прэзідэнтам Трампам, спадаром Блэрам і партнёрамі над умацаваннем перамір’я, дастаўкай гуманітарнай дапамогі, вызваленнем закладнікаў і палонных, а затым прыступіць да аднаўлення і рэканструкцыі».

Аль-Шэйх асабліва падкрэсліў: важна «спыніць падрыў аўтарытэту» Палесцінскай адміністрацыі, вярнуць «утрыманыя палесцінскія даходы» і «не дапусціць зрыву рашэння аб стварэнні дзвюх дзяржаў у межах падрыхтоўкі да ўсёабдымнага і трывалага міру ў адпаведнасці з міжнароднай законнасцю».

Нагадаем, Ерусалім адхіляе перадачу Сектара Газы пад кіраванне Палесцінскай адміністрацыі. Белы дом прасоўвае план, паводле якога былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр узначаліць часовую сістэму кіравання Сектарам Газы без удзелу палесцінскай адміністрацыі на першым этапе, паведамляе 9‑ы канал.

Сёння раніцай Дональд Трамп заявіў, што яму варта разгледзець пытанне пра тое, ці будзе былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр «прымальнай кандыдатурай» на пасаду кіраўніка «Рады міру», які будзе курыраваць аднаўленне Сектара Газы пасля вайны.

«Мне заўсёды падабаўся Тоні, але я хачу даведацца, ці прымальны яго выбар для ўсіх», — сказаў Трамп.

Чытайце таксама:

Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу

Ізраіль вызваліць у адказ 4053 палесцінскіх зняволеных

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае

Жыхары Тэль-Авіва расцягнулі перад прылётам Трампа на пляжы велізарны банер «Дзякуй!», каб ён быў бачны з самалёта

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Экс-прэм'ер Брытаніі Тоні Блэр прапанаваў сябе на пасаду кіраўніка пераходнага ўрада Газы

Каментары да артыкула