Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі адзнаку $4100 за унцыю
Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці.
Osaka / Wayne Studio / Getty Images
Каціроўкі снежаньскага ф'ючарса на золата на біржы Comex дадалі 2,55% і на піку ў 13:52 дасягнулі $4102,47 за унцыю.
Цэны на золата аднавілі рост пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне 100‑працэнтных пошлін на экспарт з Кітая. Інвестары баяцца, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем аднавіцца.
Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці. Яно стала адным з найбольш прыбытковых актываў у 2025 годзе. Рост склаў амаль 50 працэнтаў.