БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

13.10.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Яму было 58 гадоў.

Фота з фэйсбука Алеся Палынскага

«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у твітары ягоны сын Ігар Палынскі, які вымушана жыве за мяжой і не можа вярнуцца ў Беларусь.

Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» і на сайце Радыё Свабода. Жыў Полацку.

Яго жонка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў маі 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе.

Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула