БЕЛ Ł РУС

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар

13.10.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Аман выдзяляе Беларусі зямельны ўчастак для стварэння турыстычнага кластара. Пра гэта ён расказаў падчас абмеркавання кадравых прызначэнняў.

На ўзбярэжжы Амана. Фота: Wikimedia Commons

Як сцвярджае Лукашэнка, у Амане Беларусь зможа стварыць уласны буйны турыстычны цэнтр.

«Зямлю нам выдзяляюць, каб мы там стварылі свой велізарны турыстычны кластар. Каб людзі маглі лётаць не толькі ў Турцыю і Эміраты. Гэта ж літаральна гадзіну [больш, чым у ААЭ] — і ты там, у акіяне. Адкрыты акіян. Вось, калі ласка, прыходзьце, працуйце, дзверы адчыненыя. Але трэба ісці, трэба ісці!», — захапляўся палітык.

Ён падкрэсліў, што Аман гатовы да шырокага супрацоўніцтва: беларускім кампаніям прапануюць магчымасці ў партах і на заводах, у тым ліку для вытворчасці і экспарту калійных угнаенняў.

Акрамя таго, аманскі бок плануе ўдзельнічаць у буйных праектах і на тэрыторыі Беларусі. Адзін з іх — будаўніцтва цэлюлозна-кардоннага камбіната. Мемарандум аб гэтым быў падпісаны 6 кастрычніка пасля перамоў у Мінску паміж Лукашэнкам і султанам Амана. 

Чытайце таксама:

Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб адмене віз

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету

Каментары да артыкула