БЕЛ Ł РУС

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі

14.10.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Германіі і Нямецкая служба акадэмічных абменаў прынялі рашэнне спыніць фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі. Прычынай называецца «дэфіцыт бюджэту». Пра гэта паведаміла каардынатарка праекта Алеся Белановіч-Пэтц у фэйсбуку.

Фота: Alesja Belanovich-Petz / Facebook

Белановіч-Пэтц распавяла, што ў канцы верасня разам з калегамі з Беларускага кангрэса мела сустрэчу ў МЗС Германіі, дзе нямецкаму боку тлумачылі, «наколькі моцна гісторыя ў Беларусі выкарыстоўваецца зараз як зброя для крыміналізацыі навуковых даследаванняў і апазіцыйных галасоў».

Таму рашэнне не працягваць фінансаванне Форуму — «праекту, які паспяхова супрацьстаяў інструменталізацыі гісторыі і стварыў прасторы для навуковага абмену, выклікае пытанні», піша яна.

Белановіч-Пэтц тлумачыць, што Форум гістарычных даследаваннях Беларусі — больш, чым акадэмічны праект. 

Гэта пляцоўка для таго, каб зрабіць Беларусь і яе гістарыяграфічныя даследаванні бачнымі; сетка для рэпрэсаваных даследчыкаў у выгнанні і навукоўцаў з Беларусі; месца, дзе гістарычны дыялог заставаўся магчымым нягледзячы на рэпрэсіі; супрацьдзеянне ідэалогіі і прапагандзе ў Беларусі».

Менавіта цяпер, у гэтай палітычнай сітуацыі, канец фінансавання пасылае засмучальны сігнал, піша каардынатарка праекта.

Яна таксама спаслалася на меркаванне члена дарадчай групы Форуму, гісторыка Фелікса Акермана, які заявіў у каментары для Frankfurter Allgemeine Zeitung: «Гэта, па сутнасці, прызнанне таго, што МЗС Германіі ў будучыні не разлічвае на дзяржаўную самастойнасць Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула