БЕЛ Ł РУС

Трамп: Турцыя можа дапамагчы скончыць вайну ва Украіне

14.10.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган можа адыграць ключавую ролю ў спыненні ваеннага канфлікту паміж Расіяй і Украінай, лічыць кіраўнік Белага дома.

Дональд Трамп і Рэджэп Таіп Эрдаган на саміце ў Шарм аль-Шэйху 13 кастрычніка 2025 года. Фота: Evan Vucci — Pool/Getty Images

«Так, Эрдаган можа [дапамагчы]. Яго паважаюць у Расіі. Што тычыцца Украіны — не магу вам сказаць. Але яго паважае Пуцін, і ён сябар Эрдаган выдатна ставіцца да мяне. Калі ў NATO ўзнікаюць праблемы з Эрдаганам, што ў іх здараецца часта, яны тэлефануюць мне, каб я з ім пагаварыў. І я адразу разбіраюся ў праблеме», — сказаў Трамп.

Раней Дональд Трамп гаварыў, што Эрдаган прыняў актыўны ўдзел у аказанні ціску на ХАМАС у пытанні вызвалення ізраільскіх закладнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула