БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў уехаць у Літву на машыне з рознымі нумарнымі знакамі і рознымі тэхпашпартамі

14.10.2025 / 10:26

Nashaniva.com

У ноч на нядзелю літоўскія памежнікі, што працуюць у пункце пропуску «Меднікі» (сумежны беларускі — «Каменны Лог»), не ўпусцілі ў ЕС 45‑гадовага беларуса, які ехаў на Renault Master з кіргізскімі нумарамі.

Фота: VSAT

Мужчына сярод іншых дакументаў паказаў тэхпашпарт на аўтамабіль, нібыта выдадзены ў Кыргызстане, і ён аказаўся падробленым, піша av.by.

Больш за тое, пры аглядзе машыны было знойдзена яшчэ адно пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку. Яго расцанілі як часткова фальшывае: у раздзеле «Катэгорыя транспартнага сродку» слова «грузавое» аказалася заменена на «мікравэн».

Але і гэта яшчэ не ўсё. Памежнікі выявілі трэці тэхпашпарт, і ў ім запіс пра катэгорыю транспарту ўвогуле была выдалена.

Таксама высветлілася, што арыгінальны кіргізскі рэгістрацыйны знак быў прымацаваны толькі ззаду аўтамабіля. Унутры машыны ляжаў яшчэ адзін, таксама сапраўдны. А спераду аўто вісеў нумар, які не адпавядаў устаноўленаму ўзору.

У сувязі з гэтым быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і беларусу выпісалі штраф у памеры 120 еўра. Мужчына прызнаўся ў пакупцы падробленых нумарных знакаў, а таксама прад’явіў супрацоўнікам літоўскай службы VSAT тры пашпарты, выдадзеныя на яго імя і сапраўдныя да 2034—2035 гадоў. Адзін з іх аказаўся ануляваным, хоць у ім стаяла сапраўдная віза.

Памежнікам кіроўца паведаміў: у Літву ён ехаў, каб наведацца да сябра.

У ўездзе ў краіну мужчыну, вядома, адмовілі. У яго канфіскавалі два падробленыя тэхпашпарты і фальшывыя нумары, а сам ён на Renault вярнуўся ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула