На магілёўскай трасе сёння раніцай разбіўся 25‑гадовы хлопец на BMW
Здарэнне адбылося а 7‑й раніцы на 26‑м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў.
25‑гадовы хлопец на BMW 14 красавіка ехаў у напрамку Магілёва, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, наехаў на дарожны знак, з’ехаў у правы кювет.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ Міншчыны.