БЕЛ Ł РУС

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

14.10.2025 / 11:19

Nashaniva.com

У Магілёве 17 кастрычніка адкрыецца бар франтмена гурта «Руки Вверх!» Сяргея Жукава. Аб гэтым ён паведаміў у інстаграме. Бар так і будзе называцца — «Руки Вверх! Бар».

Магілёўскі бар размесціцца па адрасе: вул. Ленінская, 61 — у былым будынку клуба «Форум», недалёка ад цэнтра. 

Сетка забаўляльных устаноў Жукава налічвае каля 30 бараў у Расіі. Яны адкрываюцца па франшызе і аб'яднаны агульнай канцэпцыяй: караоке, дыскатэкі і настальгічнае «падарожжа ў шчаслівыя 90-я».

У Беларусі бар гэтай сеткі таксама, імаверна, з’явіцца ў Мінску. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула