БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»

14.10.2025 / 11:59

Nashaniva.com

Прыход да ўлады Адміністрацыі Дональда Трампа прывёў да таго, што міжнародныя адносіны пачалі вельмі хутка мяняцца, кажа Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб падтрымцы крокаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Мінску.

«Я абсалютна падтрымліваю гэтыя крокі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе. Крок рашучы, добры, які, магчыма, прывядзе да стварэння дзяржавы… Можа, адзінай Палестынскай дзяржавы, куды ўвойдзе і Сектар Газа. І нарэшце людзі атрымаюць магчымасць там нармальна жыць», — сказаў ён.

Прыход да ўлады Адміністрацыі Дональда Трампа прывёў да таго, што міжнародныя адносіны пачалі вельмі хутка мяняцца, дадаў ён.

«Трэба аддаць належнае, пры ўсіх недахопах Дональд робіць рашучыя крокі ў свеце па вырашэнні глабальных пытанняў. Апошнія падзеі на Блізкім Усходзе пры ўсіх недахопах (як бы тут ні практыкаваліся асобныя яго праціўнікі і палітолагі) — гэта рашучы і сур'ёзны крок, які спыніў баявое сутыкненне і вайну».

Таксама ён заявіў, што гатовы заключыць вялікую здзелку з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула