Рыжанкоў наведае Уганду
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 15‑—16 кастрычніка наведае Уганду. Тут у сталіцы адбудзецца 19‑я міністэрская сустрэча Руху недалучэння.
Як паведамілі ў МЗС, Беларусь будзе выконваць функцыі намесніка старшыні ад еўрапейскай рэгіянальнай групы.
Максім Рыжанкоў возьме ўдзел у дыскусіі «Паглыбленне супрацоўніцтва дзеля агульнага глабальнага дабрабыту».
Рух недалучэння ўзнік у 1961 годзе, у яго ўвайшлі краіны, якія не далучыліся ні да NATO, ні да Варшаўскай дамовы. Зараз у яго ўваходзіць 121 краіна.