БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву

14.10.2025 / 13:59

Nashaniva.com

У аграгарадку Дашкаўка (Магілёўскі раён) з храма была скрадзена каробка з ахвяраваннямі і манетніца — грошай там было агулам больш за 2000 рублёў. 

Злачынцам аказаўся 45‑гадовы мясцовы жыхар, які раней быў судзімы і афіцыйна нідзе не працуе.

Ноччу ён па лесвіцы залез на званіцу, адкуль, зламаўшы рашотку, пранік у царкву. Забраў грошы, і знік тым жа шляхам.

Некалькі дзён мужчына траціў скрадзеныя грошы на прадукты і алкаголь. Частку грошай знайшлі ў яго дома і вернуць храму. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула