БЕЛ Ł РУС

Агучаны новыя тарыфы на платныя паркоўкі Мінска

14.10.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Таксама названыя штрафы за неаплату.

Першыя 15 хвілін знаходзіцца на выдзеленых паркоўках можна бясплатна. Паркоўка ў Верхнім горадзе (чырвоная зона) будзе каштаваць 7 рублёў за першую гадзіну, далей кожная гадзіна — 3 рублі. Траецкае прадмесце, вуліца Замкавая — 2 рублі за гадзіну.

Жоўтая зона (у межах першага транспартнага кальца) — 2 рублі за гадзіну. З 20:00 да 08:00 — бясплатна. Зялёная зона (другое транспартнае кальцо) — 1 рубель за гадзіну. Пасля 20:00 — бясплатна.

Фіксаваць неплацельшчыкаў збіраюцца з дапамогай мабільнага комплексу, які будзе праязджаць па маршрутах, дзе размешчаны стаянкі, піша Onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула