Украінцы не далі вывезці з Беларусі ў тайніку вялікую суму ўкраінскіх грыўняў
Грамадзянка Украіны, выязджаючы з Беларусі праз пункт пропуску «Брэст», спрабавала пераправіць у тайніку суму грыўняў, эквівалентную больш чым 37 тысяч даляраў, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Жанчына была за рулём аўтамабіля Opel і падала пасажырскую дэкларацыю для часовай пастаноўкі машыны на ўвоз. Яна таксама паказала свае рэчы і каля 5 тысяч даляраў, якія можна перавозіць праз мяжу без дэкларацыі.
Аднак у супрацоўнікаў мытні ўзніклі сумневы ў сумленнасці жанчыны. Аўтамабіль праверылі з дапамогай спецыяльнага сканера і знайшлі незвычайную схованку каля батарэі.
Пасля разборкі накладкі, акумулятара і металічных пласцін знайшлі пакет з украінскімі грыўнямі на суму, эквівалентную больш за 37 тысяч даляраў ЗША.
Усе грошы канфіскаваныя да рашэння суда. Супраць жанчыны завялі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Жанчына рызыкуе штрафам, абмежаваннем свабоды да 5 гадоў або пазбаўленнем свабоды на той жа самы тэрмін.
Чытайце таксама:
З Беларусі ў Польшчу зноў можна ехаць з цыгарэтамі і алкаголем
Літва можа абмежаваць увоз дызеля з Беларусі
Мытнікі перахапілі груз кантрабанды: ад макбукаў да беспілотнікаў і вінтовак
Гомельскім прадпрымальнікам не далі ўвезці вялікую партыю нелегальнага тавару
Буйную партыю еўрапейскага сыру правозілі праз мяжу дробнымі кавалкамі