БЕЛ Ł РУС

Грэцыя страйкуе супраць законапраекта аб 13‑гадзінным працоўным дні

15.10.2025 / 11:9

Nashaniva.com

Прафсаюзы арганізавалі маршы пратэсту ў цэнтры Афінаў і ў іншых буйных гарадах краіны.

Фота: Costas Baltas / Anadolu via Getty Images

У аўторак днём на Плошчы Канстытуцыі ў цэнтры Афін, перад будынкам грэчаскага парламента, прайшлі пратэстныя мітынгі ў рамках 24‑гадзіннай агульнанацыянальнай забастоўкі Вышэйшай адміністрацыі прафсаюзаў муніцыпальных служачых (ADEDY), якая выступае супраць новай працоўнай рэформы, паведамляе Euronews.

Асноўнае патрабаванне — адкліканне законапраекта аб магчымым 13‑гадзінным працоўным дні і патрабаванне сістэмы 7 гадзін / 5 дзён / 35 гадзін (працоўны тыдзень).

У той жа час ADEDY патрабуе аднаўлення 13‑га і 14‑га заробкаў, істотнага павышэння аплаты працы, заключэння калектыўных працоўных дагавораў, у тым ліку ў дзяржаўным сектары, пастаяннай і стабільнай працы для ўсіх і іншае.

Прапанаваны законапраект захоўвае 40‑гадзінны тыдзень як норму, але дазваляе працадаўцам устанаўліваць для супрацоўнікаў да 13 працоўных гадзін у дзень не больш за 37,5 дзён у годзе. Пры гэтым звышнарматыўная праца павінна аплачвацца па падвышаных стаўках.

Міністэрства працы падкрэслівае, што новы графік будзе добраахвотным, аднак прафсаюзы баяцца, што пры слабым кантролі працадаўцы змогуць навязваць працоўным дадатковыя гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула