БЕЛ Ł РУС

Гандлёвыя хітрыкі: як прадаўцы мяняюць краіну паходжання тавараў

15.10.2025 / 12:39

Nashaniva.com

Падчас праверкі ў Брэсце супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявілі ў двух крамах сістэмную падмену краіны паходжання тавараў. Замест рэальнага вытворцы на цэнніках і бірках фігуравала Расія, піша BGmedia.

«Зроблена ў Расіі»? Насамрэч — Кітай

У адной з гандлёвых кропак прадаўцы ўпэўнена паведамлялі, што тавар выраблены ў Расіі. На цэнніках і бірках усё выглядала пераканаўча. Аднак праверка паказала: сапраўдным вытворцам аказалася не Расія, а Кітайская Народная Рэспубліка.

Больш за тое, у дакументах і на пакаванні былі ўказаныя ілжывыя звесткі не толькі пра краіну паходжання, але і пра склад прадукцыі. Такое скажэнне інфармацыі наўпрост парушае закон аб абароне правоў спажыўцоў.

Абутак з трыма вытворцамі

Аналагічныя махінацыі знайшлі і ў краме абутку непадалёк. На прылаўку — абутак нібыта расійскай вытворчасці. У дакументах — прадпрымальнік з Расіі. Але на ярлыках самога тавару красаваўся іншы надпіс: «Зроблена ў В'етнаме».

Спецыялісты МАРГ наведалі гандлёвыя кропкі двойчы. Пасля першага візіту прадаўцам выдалі рэкамендацыі, але тыя іх праігнаравалі. Гэта і стала прычынай пазапланавай праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула