БЕЛ Ł РУС

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў

15.10.2025 / 14:11

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзіць прафілактычную акцыю, падчас якой на тыдзень прыпыняюцца планавыя аборты па ініцыятыве жанчыны.

Акцыя «Тыдзень без абортаў» праходзіць з 14 па 21 кастрычніка.

Планавыя аборты па жаданні жанчыны ў гэты час па ўсёй краіне часова не праводзяць. Выключэнне — аборты па медыцынскіх паказаннях, пацверджаных дактарамі.

Мінздароўя тлумачыць гэту ініцыятыву як час, калі жанчына можа спакойна абдумаць сваё рашэнне, атрымаць падтрымку і інфармацыю.

У рамках акцыі ў медыцынскіх установах праходзяць кансультацыі па пытаннях аховы мацярынства, планавання сям'і і бяспечных родаў. Медыкі нагадваюць аб магчымых наступствах хірургічнага перарывання цяжарнасці, сярод якіх: рызыка бясплоддзя, ускладненні пры будучых родах.

Спецыялісты кажуць, што аборты — вельмі сур'ёзны крок, на які можна вырашыцца, толькі старанна ўсё абдумаўшы. Лепшай прафілактыкай яны называюць пісьменнае планаванне цяжарнасці і выкарыстанне сучасных метадаў кантрацэпцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула