БЕЛ Ł РУС

Чарга на польскай мяжы зноў знікла

16.10.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы чацвярга на пераходзе «Брэст» няма чаргі з легкавых машын.

Велізарныя чэргі на польскай мяжы, дзе дзейнічае толькі адзін пераход для легкавых машын і аўтобусаў, фіксаваліся з канца ліпеня па верасень. У нейкі момант даходзіла да 1800 машын і 150 аўтобусаў.

З 12 па 24 верасня мяжа была закрыта з-за беларуска-расійскіх вучэнняў. Потым чарга аднавілася.

У мінулую нядзелю, 12 кастрычніка, чарга знікала, але потым зноў было пад 400 машын. Зараз зноў чаргі няма.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» сёння раніцай стаяць 10 легкавых машын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула