З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду
З 1 лістапада на аўтобусным маршруце №1 можна будзе аплачваць праезд банкаўскай картай.
Фота: Мінск-навіны
У тралейбусах, што курсуюць па маршруце №1 «Зялёны Луг-6 — ст. м. «Маскоўская», з 30 верасня тэстуюць аплату праезду з выкарыстаннем картак Беларусбанка і плацежнай сістэмы «Белкарт» банкаў-рэзідэнтаў.
У Мінгарвыканкаме адзначылі: такі спосаб аплаты праезду запатрабаваны ў пасажыраў, штодня ўсё больш мінчукоў аддаюць яму перавагу.
З 1 лістапада плануецца пачаць тэставанне сістэмы на аўтобусным маршруце №1 «ДС «Вяснянка» — Вакзал», пішуць Мінск-навіны.