БЕЛ Ł РУС

Беларуска 1,5 года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі

16.10.2025 / 13:49

Nashaniva.com

У TikTok завірусілася відэа жыхаркі Бабруйска, якая на працягу паўтара года збірала манеты наміналам 1 і 2 рублі ў бутэльку з-пад колы.

Вынік эксперыменту здзівіў не толькі яе падпісчыкаў, але і саму дзяўчыну. Расказваем, колькі ёй удалося назбіраць за гэты час, піша Onliner.by.

Гісторыя падзелена на два ролікі, якія разам сабралі больш за 720 тысяч праглядаў і сотні каментарыяў.

@anastasiarachinskaya #копилка #накопили #монеты #копилкасвоимируками ♬ LUNA BALA (Extreme Slowed) - Yb Wasg'ood & Ariis

Паводле слоў дзяўчыны, строгага плана ў яе не было: манеты кідалі ў бутэльку «калі былі». На падлік пайшло нямала часу: каб не заблытацца, яна раскладвала манеты стосікамі па 10 рублёў.

У выніку ў бутэльцы аказалася 1566 рублёў. Усе манеты бабруйчанка пасля абмяняла на купюры ў крамах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула