БЕЛ Ł РУС

Гэты незвычайны аднапавярховік у райцэнтры пабудаваў знакаміты італьянскі архітэктар. Будынак можна купіць

16.10.2025 / 14:18

Nashaniva.com

Паставы — невялікі беларускі гарадок з адметнасцю. Тут захаваўся цэлы комплекс унікальных будынкаў на плошчы Леніна, якія знешне падобныя да «пернікавых» дамоў. Пабудова з незвычайнай архітэктурай у стылі барока з'явілася ў маленькім райцэнтры ў 1770— 80‑х гадах. У будаўніцтве браў удзел вядомы італьянскі архітэктар Джузэпэ дэ Сака, які ў XVIII стагоддзі займаў пасаду архітэктара пры двары караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і паспеў пакінуць след у розных кутках Беларусі, піша Onliner.

 Усе фота: vedaj.by, planetabelarus.by

У склад архітэктурнага ансамбля ўвайшлі два двухпавярховыя дамы з незвычайнымі высокімі дахамі — «дом доктара» на плошчы Леніна, 4, і «заезны дом» № 11. Акрамя таго, да іх можна дадаць тры аднапавярховыя «дамы рамесніка» з дэкаратыўнымі шчытамі і мансардамі, а таксама жылы дом з вежай, які з'явіўся ў XIX стагоддзі пасля зліцця двух суседніх будынкаў. Гэтыя будынкі сталі цэнтральным аб'ектам гандлёвай плошчы райцэнтра.

Адзін з гэтых будынкаў з дзвюма прыбудовамі на вул. Леніна, 15, знаходзіцца ў пошуку новага гаспадара. Яго агульная плошча — амаль 114 квадратных метраў.

Пабудавалі цікавы ў плане архітэктуры аднапавярховік у 1915 годзе, а ў нашы дні адміністрацыйны будынак запісалі ў лік гісторыка-культурнай спадчыны краіны.

Яму паспрабуюць знайсці новага ўладальніка на аўкцыёне 12 лістапада.

«Пернікавы» домік у Паставах ацанілі першапачаткова ў 105 776 рублёў, або амаль $35 тысяч па курсе.

Падаць заяўку на ўдзел у таргах можна да 6 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула