Камандзіра Палка Каліноўскага і некаторых беларускіх добраахвотнікаў будуць судзіць завочна
СК пачаў спецвытворчасці супраць камандзіра Палка Каліноўскага Паўла Шурмея і іншых добраахвотнікаў ва Украіне.
Павел Шурмей
Шурмея абвінавачваюць па сямі крымінальных артыкулах: ч. 1 і 2 арт. 285 КК, ч. 1 арт. 290‑5 КК, ч. 1 арт. 357 КК, ч. 3 арт. 361 КК, ч. 1 і 3 арт. 361‑1 КК, ч. 1 і 2 арт. 361‑2 КК, ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК.
Спецвытворчасці таксама пачаты супраць былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага, сёння прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Вадзіма Кабанчука, Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава, былога камандзіра ПКК Дзяніса Прохарава.