БЕЛ Ł РУС

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей

17.10.2025 / 7:21

Nashaniva.com

Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме пры спробе ўладкавацца мадэллю, шукала лепшага жыцця, бо з дзяцінства сутыкалася з цяжкасцямі.

Сяброўка распавяла выданню «Абзац», што Вера, хоць і нарадзілася і расла не ў самым добрым раёне Мінска, была добрым, пазітыўным чалавекам.

«У яе нейкае лютае жыццё было. Я пра сям’ю, напэўна, падрабязнасцяў раскрываць не буду, але было цяжка. З ранняга дзяцінства пачала працаваць, то ў грамадскім харчаванні, то ў сферы паслуг», — сказала сяброўка загінулай.

Галоўнай марай Веры было адкрыць кавярню ў Кітаі. Аднак ажыццявіць яе дзяўчыне не атрымалася.

«Яна шукала лепшага жыцця ў матэрыяльным сэнсе. Кітай ёй як такі не падабаўся, але там добра плацілі. Насамрэч Вера была вельмі наіўная. Калі пра выкраданне праўда, дык гэта, хутчэй, ад глупства і шчырага даверу да людзей», — дадала суразмоўца.

Яна ўдакладніла, што апошні раз размаўляла з ёй 4 жніўня, але пасля сувязь з дзяўчынай знікла. Нягледзячы на гэта, сяброўка дагэтуль не хоча верыць у гібель Веры і хоча думаць, што яна застаецца ў рабстве, але жывая.

***

Сувязь з Верай знікла 4 кастрычніка. Па інфармацыі з расійскіх каналаў, якія цытавалі нейкую яе знаёмую расіянку з Чыты, бацькам Веры спачатку паведамілі, што дзяўчына загінула, і патрабавалі за яе цела $500 тысяч. А праз некалькі дзён сказалі, што дзяўчыну крэміравалі. Нібыта яна была ў Тайландзе, але яе адвезлі ў скам-цэнтр у М'янме, дзе прадалі на органы.

Беларускае пасольства ў В'етнаме арганізавала пошукавыя мерапрыемствы пры садзейнічанні сілавых і дыпламатычных структур краін В'етнама і Тайланда. Да аперацыі таксама былі падключаныя апараты ганаровых консульстваў Рэспублікі ў Янгоне і Бангкоку.

Учора стала вядома, што Веру Краўцову знайшлі мёртвай, пра гэта паведаміла крыніца расійскага тэлеканала «Рен ТВ». Паводле папярэдніх звестак, смерць насіла крымінальны характар.

Чытайце таксама:

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру

Каментары да артыкула