БЕЛ Ł РУС

Байцам батальёна «Айдар» далі ад 15 да 21 года турмы

17.10.2025 / 10:20

Nashaniva.com

Байцам украінскага батальёна «Айдар» вынеслі прысуды ў акружным вайсковым судзе расійскага Растова-на-Доне.

Скрыншот відэа Mash

Іх судзілі па справе аб сачэнні за вайскоўцамі Узброеных сіл РФ, тэрарыстычных актах і гвалтоўным захопе ўлады.

Паводле звестак Mash, усім далі ад 15 да 21 года калоніі строгага рэжыму:

— Федчанку — 15 гадоў, Шоліку — 16 гадоў, Байдзюку — 16, Крохалеву — 16, Гаёху — 18, Макаранку — 18, Чупрыну — 20, Радчанку — 20, Забайрачнаму — 20, Нікіцюку — 20, Таранцу — 20, Ермалінскаму — 20, Грузінаву — 21, Недаступу — 21, Калінчанку — 21 год.

Па словах адваката падсудных, двое з пятнаццаці прызналі віну, астатнія маюць намер абскардзіць прысуд. Яны заявілі, ніхто з іх не здзяйсняў ваенных злачынстваў. 13 з 15 абвінавачаных казалі, што не здзяйснялі нічога супрацьзаконнага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула