БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прыбыў у ЗША на сустрэчу з Трампам

17.10.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ўжо прыбыў у Вашынгтон, дзе на 17 кастрычніка запланаваны яго перамовы ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

У паведамленні ў тэлеграм-канале Зяленскага апублікаваны відэазапіс, зроблены па прылёце ў ЗША каля трапа самалёта. Борт з прэзідэнтам Украіны прызямліўся на авіябазе Эндрус.

Пасля прыбыцця ў ЗША Зяленскі сустрэўся з прадстаўнікамі амерыканскай абароннай індустрыі, у прыватнасці вытворцы ўстаноў СПА «Пэтрыёт» Raytheon і самалётаў F-16 Lockheed Martin. «Гэта вытворцы магутнай зброі, якая дакладна можа ўзмацніць нашу абарону», — падкрэсліў украінскі лідар.

Гаворачы пра будучую сустрэчу з Трампам, Зяленскі згадаў мірны план кіраўніка Белага дома па спыненні баявых дзеянняў у сектары Газа.

«Мы разлічваем, што імпульс стрымлівання тэрору і вайны, які спрацаваў на Блізкім Усходзе, дапаможа заканчэнню расійскай вайны супраць Украіны», — напісаў Зяленскі.

Масква, па яго словах, «спяшаецца аднавіць дыялог, як толькі пачула пра «Тамагаўкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула