Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум
17 кастрычніка Лукашэнка наведаў Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі і падчас размовы з чыноўнікамі пацікавіўся, як працуе комплекс «Лошыцкі», які ён наведваў у верасні перад Днём горада. Тыя запэўнілі, што ягоны візіт меў феерычныя вынікі.
Фота: тг-канал «Пул первого»
У тым комплексе ёсць зала для рэгістрацыі шлюбаў, і падчас таго візіту Лукашэнка прысутнічаў на першай цырымоніі вяселля і асабіста павіншаваў маладых.
Пасля таго ж, як ён паехаў, па словах чыноўнікаў, колькасць заяў на рэгістрацыю шлюбаў у Лошыцы ўзрасла ажно ў дзесяць разоў. У адзін з дзён нават не змаглі прыняць усіх ахвотных — не хапіла часу. Лукашэнка пажартаваў, што калі такі ажыятаж, то тады трэба працаваць і ноччу.
Яму адказалі, што ў комплексе цяпер прапануюць некалькі месцаў для выязных цырымоній — у тым ліку ў Лошыцкай сядзібе.
Чытайце таксама:
«Ненавіджу пед». Лукашэнка завітаў на вяселле. Дык а хто ж пабраўся шлюбам?
Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?