БЕЛ Ł РУС

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу

17.10.2025 / 18:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў медалём Пушкіна духоўніка Елісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску протаіерэя Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра ігуменню Гаўрыілу.

Ігумення Гаўрыіла з расійскімі ўдзельнікамі вайны ва Украіне 

Пуцінскі ўказ размешчаны на афіцыйным партале прававых актаў Расіі.

І Лемяшонка, і Гаўрыілу ўзнагародзілі за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю за мяжой рускай мовы і рускай культуры.

Кіраўнік Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэй Лемяшонак

Абодва гэтыя царкоўныя дзячы вядомыя як актыўныя прапагандысты ідэй «рускага свету» і прыхільнікі расійскай імперскай палітыкі. 

Чытайце таксама:

Ігумення Гаўрыіла атрымала ўзнагароду за дапамогу расійскаму батальёну, які ўдзельнічае ў нападзе на Украіну

«Родной во сто крат российский солдат». У нядзельнай школе ў Гродне дзеці пішуць лісты расійскім вайскоўцам

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Каментары да артыкула