БЕЛ Ł РУС

У Салігорскім раёне 23‑гадовы кіроўца збіў на пераходзе жанчыну

18.10.2025 / 10:21

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася сёння а 7:20 на 141‑м км дарогі Мінск — Мікашэвічы.

23‑гадовы хлопец на Toyota Avensis, рухаючыся ў напрамку Мікашэвічаў не саступіў дарогу і здзейсніў наезд на 50‑гадовую жыхарку Старобіна. Жанчына пераходзіла дарогу па нерэгуляваным абазначаным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінула на месцы здарэння, паведамляе «ДАІ Міншчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула