БЕЛ Ł РУС

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках

18.10.2025 / 11:6

Nashaniva.com

Днямі Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак» — каб тыя, хто прыехаў заправіцца, не чакалі доўга ў чэргах. Пасля гэтага былі створаны рэйдавыя групы сілавікоў, каб маніторыць запраўкі. Што адбываецца падчас такіх рэйдаў?

Фота: grodnonews.by

«З кіраўніцтвам аўтазаправак праводзіцца прафілактычная гутарка аб неабходнасці выканання мер бяспекі для наведвальнікаў, а таксама размежавання дзейнасці па рэалізацыі паліва і продажы спадарожных тавараў і прадуктаў харчавання», — расказаў «Гродзенскай праўдзе» начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі.

Штрафаваць за кубак кавы не будуць. Інспектары праводзяць прафілактычныя гутаркі з такімі кіроўцамі.

На адной з гродзенскі заправак, куды прыехаў рэйд, знайшоўся кіроўца, які пакінуў машыну ля калонкі і адправіўся па каву. Чэргі за ім не было, але інспектары пасля правялі прафілактычную гутарку. Высветлілася яшчэ, што ў мужчыны няма тэхагляду, хоць прадпісанне прайсці яго ён ужо атрымліваў.

На большасці заправак чэргаў праз каву не ўзнікала.

Чытайце таксама:

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Каментары да артыкула