БЕЛ Ł РУС

У адной са школ Жодзіна выпаў з акна хлопчык

18.10.2025 / 19:15

Nashaniva.com

Калі верыць гарадскім чатам, хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы, піша «Анлайнер».

Фота ілюстрацыйнае

«Два дні таму ў горадзе Жодзіна адбылася страшная трагедыя: з акна трэцяга паверха школы выпаў пяцікласнік, — напісала «Анлайнеру» Ірына (імя змененае). — Горад гудзе чуткамі, але афіцыйнай інфармацыі дагэтуль няма. Бацькі ў шоку ад таго, што адбываецца. Мы цяпер нават не ведаем, ці выжыў хлопчык. Нібыта ён падаў уніз галавой, і пашкоджанні былі вельмі цяжкія».

Жодзіна — горад з насельніцтвам больш за 60 тысяч чалавек. Тут працуюць каля дзясятка агульнаадукацыйных устаноў. Журналісты патэлефанавалі ў школу, нумар якой пазначаны ў мясцовых пабліках, і спыталі, як адчувае сябе хлопчык, які выпаў з акна.

«Не, мы па гэтым інцыдэнце ніякіх каментароў не даём, тэлефануйце ў аддзел па адукацыі», — адказала намесніца дырэктара школы па выхаваўчай рабоце.

У мясцовых пабліках, дзе цяпер абмяркоўваецца гэты выпадак, сустракаецца некалькі версій таго, што здарылася. Па адной з іх, вучань выпадкова выпаў з акна, па другой — нібыта сам выскачыў з-за атрыманай адзнакі.

Пад паведамленнямі пра інцыдэнт людзі пакідаюць сям'і хлопчыка словы падтрымкі і выказваюць гатоўнасць аказаць любую дапамогу. У адным з чатаў хтосьці з бацькоў напісаў словы падтрымкі ўсім, хто хвалюецца і ў каго ёсць дзеці, пажадаўшы «часцей быць на баку дзяцей».

«Сёння адміністрацыя нашай школы папрасіла сабраць грошы на замкі для вокнаў», — паведаміла чытачка «Анлайнера» Ірына (яе дзіця вучыцца ў іншай жодзінскай школе).

Чытайце таксама:

У Лошыцы з акна выпаў чалавек

У Хоцімску выпаў з акна і загінуў трохгадовы хлопчык

У Гомелі маленькі хлопчык выпаў з акна на трэцім паверсе

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Каментары да артыкула