БЕЛ Ł РУС

У матчы чэмпіянату Беларусі па футболе гулец парваў майку, а запасной для яго не было

18.10.2025 / 20:53

Nashaniva.com

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў матчы мінскага «Дынама» з «Гомелем».

У пэўны момант гульні нігерыйскі легіянер «Гомеля» Рэйманд Адэола парваў майку, прытым настолькі, што далей яе выкарыстоўваць не выпадала. Але аказалася, што іншай з ягоным нумарам у запасе ў каманды проста не было.

Давялося праяўляць цуды вынаходлівасці і клеіць лічбы пластырам на футболку з іншым нумарам. Што атрымалася — відаць на фота.

Як такі казус мог адбыцца, журналісты bel.football паспрабавалі даведацца ў галоўнага трэнера «Гомеля» Андрэя Гараўцова:

— Пытанне адносна падранай майкі Адэолы. Пакуль яму яе мянялі, пакуль імправізавалі з нанясеннем гульнявога нумара на іншую футболку, гулец не прымаў удзелу ў матчы. Калі б за гэты час «Гомель» прапусціў, як бы вы на гэта рэагавалі?

— Адмоўна. Як на гэта можна рэагаваць? Бывае. Як я магу гэта каментаваць. Вы хочаце даведацца, чаму няма запасной майкі?

— Ну так, хацелася б, каб вы раскрылі тэму.

— Гэта пытанне не да мяне.

Матч, дарэчы, скончыўся сухой нічыёй: 0:0.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі апусцілася ў другую сотню ў рэйтынгу ФІФА

Зборную Беларусі па футболе можа ўзначаліць трэнер, які працаваў у чацвёртым расійскім дывізіёне

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі

Каментары да артыкула