БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ноччу быў пажар на рынку

19.10.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Сёння ўначы ў Брэсце на рынку па вуліцы Карбышава загарэўся гандлёвы павільён.

Сістэма пажарнай сігналізацыі «Маланка» падала сігнал ратавальнікам, і калі тыя прыехалі, то ўбачылі, што гарыць халадзільная вітрына ў павільёне.

Ратавальнікі патушылі агонь, не дазволіўшы яму перакінуцца на суседнія павільёны. Аднак сам павільён моцна пацярпеў: знішчана прадукцыя, унутранае аздабленне і халадзільнік.

Прычыну пажару цяпер высвятляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула