У Мінску мужчына пакінуў здымачную групу без электрычнасці — скраў генератар
Проста падчас працы здымачнай групы на вуліцы Кульман у сталіцы мужчына скраў пераносны бензінавы генератар для электрычнасці.
Зламыснікам аказаўся 56‑гадовы жыхар сталіцы, які раней не меў праблем з законам.
Як высветлілася, мужчына ішоў міма здымачнай пляцоўкі і заўважыў уключаны генератар каля смеццевых кантэйнераў. Не доўга думаючы, ён забраў яго і аднёс да сябе дадому. Міліцыі ён патлумачыў, што планаваў выкарыстоўваць прыладу для ўласных патрэб.
Сума нанесенай шкоды перавысіла 1300 рублёў. На мінчука заведзена крымінальная справа.