На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску
Усе стравы тут робяць са свежай беларускай бульбы, якую абсмажваюць у алеі два разы. На выхадныя туды выстраілася цэлая чарга.
Скрыншот з відэа: Koko.by
Пра адкрыццё Fribl распавёў блогер Koko.by.
Падаюць бульбу з рознымі соусамі — напрыклад, з сырным, таматным, грыбным, труфельным і іншымі. Ёсць і прапанова з «сакрэтным» соусам.
Да гатовай стравы можна дадаць цыбулю, сыр ці рэліш з агуркоў.
Сэты каштуюць па 8‑9 рублёў. Соусы — па 1,5-6,5 рубля.
Знаходзіцца Fribl на вуліцы Кульман, 9 (ГЦ «Манетка»).