На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём
Трагічны выпадак здарыўся ў адной з вёсак Чавускага раёна ў канцы ліпеня. Гісторыя пачалася вельмі проста — жонка пенсіянера выявіла, што газ у балоне нечакана скончыўся.
У той вечар гаспадыня дома выявіла, што газ у балоне скончыўся, распавядае Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Мужчына сам замяніў пусты балон на запасны і рашыў праверыць, ці няма ўцечкі газу з замененага балона. Для гэтага 67‑гадовы пенсіянер вырашыў скарыстаць адкрыты агонь.
Аказалася, што ўцечка была. У доме ўспыхнуў агонь, які хутка ахапіў дом.
Пара паспела выбегчы на вуліцу, аднак пенсіянер рашыў вярнуцца ў ахопленае полымем памяшканне, каб забраць ключы ад машыны.
Ён атрымаў моцныя апёкі, з якімі быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Праз два тыдні мужчына памёр у бальніцы.
Экспертыза пацвердзіла, што прычынай пажару стала ўзгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку разгерметызацыі балона.