БЕЛ Ł РУС

У Магілёве затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі

20.10.2025 / 19:15

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ДАІ ў Магілёве затрымалі 47‑гадовага кіроўцу маршрутнага таксі, які ехаў у стане алкагольнага ап’янення. Яго фізічны стан выклікаў падазрэнне падчас праверкі дакументаў, а медыцынскае абследаванне пацвердзіла наяўнасць алкаголю ў крыві.

Фота ілюстрацыйнае

На кіроўцу складзены пратакол за кіраванне транспартам у п’яным выглядзе: яму давядзецца заплаціць штраф 4200 рублёў, таксама ён на тры гады пазбаўлены правоў. Мікравтобус дастаўлены на ахоўную стаянку.

Акрамя таго, пакараная асобa, адказная за допуск п’янага кіроўцы да рэйсу — яму далі штраф памерам у 336 рублёў.

У Беларусі акурат цяпер праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі перавозак у міжгародніх і прыгарадных маршрутках, а нарады ДПС кантралююць выкананне Правіл дарожнага руху і правільнасць перавозкі пасажыраў. Гэта звязана са страшнай аварыяй пад Светлагорскам 10 кастрычніка, у якой загінулі 6 чалавек.

Чытайце таксама:

Перавышэнне хуткасці і непрышпіленыя пасажыры — падрабязнасці аварыі з шасцю загінулымі ў Светлагорскім раёне

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам

Сведка наступстваў жудаснага ДТЗ пад Светлагорскам: Кіроўца маршруткі занадта позна пабачыў той трактар

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам

Каментары да артыкула