БЕЛ Ł РУС

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ

20.10.2025 / 20:52

Nashaniva.com

Прадпрыемства «Віцебскаблаўтатранс» ладзіць экскурсійныя паездкі ў Цэнтральны вайскова-патрыятычны парк культуры і адпачынку Узброеных сіл Расіі «Патрыёт». 

Як вынікае з абвесткі, фота якой з'явілася ў інтэрнэце, паездка каштуе 180 рублёў. У яе ўваходзіць паездка ў два бакі «на камфартабельным аўтобусе» і суправаджэнне паездкі. Выязджаць з Віцебска трэба а 5‑й раніцы.

У самім парку віцяблянам прапануюць экскурсію па галоўнаму храму УС РФ, які знаходзіцца ў гэтым парку, а таксама аглядную экскурсію па танкавым музеі.

Парк «Патрыёт» быў адкрыты ў 2014 годзе каля падмаскоўнага горада Кубінка. Зусім недалёка ад яго праходзіць траса з Мінска на Маскву. Гэтаму парку адводзіцца важнае месца ў расійскай мілітарысцкай прапагандзе, ён сярод іншага занесены ў санкцыйныя спісы розных краін.

Чытайце таксама:

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў

БелдзяржСМІ і каналы сілавікоў спрабавалі бударажыць Малдову разам з расіянамі. Вось што з гэтага выйшла

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў

Каментары да артыкула