У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі
Супрацоўнікам ДАІ не давялося прымяняць меры адказнасці падчас праверак з-за стварэння чэргаў на АЗС. Пра гэта распавёў начальнік ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала СТБ.
Фота: «Гродзенская праўда»
Паводле слоў Віктара Ротчанкава, усе аператары АЗС ужо ведалі, як працаваць.
— Былі выведзены дадатковыя работнікі, якія раздзялілі патокі кіроўцаў. Не было нейкіх скапленняў, чэргаў.
У выніку да адказнасці прыцягвалі толькі ў выпадку выяўлення стандартных парушэнняў — напрыклад, калі нейкі кіроўца прыязджаў на АЗС без правоў.
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ДАІ навесці «жалезны парадак» з чэргамі на АЗС. Ён патлумачыў, што яны ўзнікаюць не з-за недахопу паліва, а з-за таго, што «машыны паставілі ўпоперак, ніхто праехаць не можа, а яны ў кавярні каву п’юць».
ДАІ адразу ж пачала праводзіць рэйды.
Чытайце таксама:
У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС
За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках