БЕЛ Ł РУС

«У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў». Ціханоўская павіншавала з Днём бацькі

21.10.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія падчас мітынгу ў Вільні 28 чэрвеня 2025 года7

«Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі. 

У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў. Але ўсе гэтыя гады Сяргей быў у іх жыцці — праз відэа, памяць, усмешкі на сямейных фотаздымках. І праз прыклад, што ён заўсёды даваў. 

Наш з Сяргеем сын ужо ў тым узросце, калі радзей гаворыць пра пачуцці і часцей намагаецца абмеркаваць з татам навіны, палітыку і штучны інтэлект. А нашая дачка ўсё яшчэ малюе адкрыткі і абдымае Сяргея без стомы. І ўсё гэта — цэлы свет цяпла і пяшчоты, які часта зусім не патрабуе словаў.

Бачыць гэтую любоў — велічэзнае шчасце. І я зычу, каб кожная сям’я адчула гэтае шчасце: тыя, хто цяпер побач са сваімі сем’ямі, і тыя, каго рэжым пазбавіў гэтага права. 

Гэтая сітуацыя, на жаль, вельмі знаёма беларускім сем’ям. Хтосьці — за кратамі, бо хацеў лепшага для сваіх дзяцей. Хтосьці часцей знаходзіцца за мяжой, чым дома, бо працуе, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы.

Таму ў гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю». Са святам!», — гаворыцца ў віншаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула