БЕЛ Ł РУС

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля

22.10.2025 / 10:59

Nashaniva.com

Расія ўдарыла адразу па некалькіх абласцях Украіны.

«Пад ударамі былі звычайныя гарады, у асноўным наша энергетыка, але ёсць шмат траплянняў і ў жылыя дамы. Пажары ў Запарожжы, траплянне ў дамы ў Кіеве. Пацярпелі Кіеўская, Адэская, Чарнігаўская, Днепрапятроўская, Кіраваградская, Палтаўская, Вінніцкая, Запарожская, Чаркаская і Сумская вобласці. Па стане на цяпер вядома пра 17 пацярпелых людзей. Шэсць чалавек, з іх двое дзяцей, на жаль, загінулі», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.

У Кіеўскай вобласці, у сяле Пограбы Броварскай раёна, загінула сям'я — 38‑гадовая жанчына, шасцімесячнае немаўля і дванаццацігадовая дзяўчынка.

«Іх целы знойдзеныя на месцы пажару прыватнага дома», — паведаміў кіраўнік вобласці Мікалай Калашнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула