З чацвярга крыху пацяплее
Прагноз надвор'я на 23—25 кастрычніка.
У чацвер надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і цёплая вільготная паветраная маса. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.
Ноччу +1..+7°С, у заходніх раёнах краіны да +9°С, максімальная днём складзе ад +7°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе.
У пятніцу, 24 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі на паўднёвым захадзе чакаюцца моцныя дажджы. Днём +9..+16°С.
У суботу месцамі пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Ноччу +4..+11°С, максімальная днём +6..+12°С.
Надвор'е ў Мінску да канца кастрычніка паводле yr.no