БЕЛ Ł РУС

Іван Краўцоў раззлаваўся, што Ціханоўскую паклікалі ў Еўрапарламент: Яе меркаванне ўвогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў

22.10.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Член колішняга штаба Віктара Бабарыкі 2020 года, а цяпер сакратар Каардынацыйнай рады і сябар каманды бабарыканцаў разышоўся не на жарт.

Іван Краўцоў. Фота: LookByMedia

Іван Краўцоў нервова адрэагаваў на дэбаты па Беларусі ў Еўрапарламенце, на якіх выступаюць Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Свае рэфлексіі палітык пісаў у тэлеграм-чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі».

Спачатку Краўцоў пакпіў з таго, што зала падчас дэбатаў была паўпустая. «Колькі еўрадэпутатаў? 15?», — задаўся пытаннем ён.

@nashanivanews «У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы. У вас ёсць прылады, рэсурсы і моц, каб гэта ажыццявіць. Цяпер справа за вамі, Еўропа. Не падвядзі нас! Не так, як у мінулы раз. Жыве Беларусь!» Сяргей Ціханоўскі скончыў свой выступ у Еўрапарламенце. Дэпутаты апладзіравалі былому палітвязню стоячы. #нашаніва #тихановская #тихановский #беларусьновости #мова ♬ mirage - théos & Antent

У Краўцова ўдакладнілі, чаму ён такі таксічны.

«Я токсік, таму што лічу, што гэта фэйк працэс. Меркаванне Ціханоўскай увогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў. А невялікая група тых, хто спачувае ў Еўрапарламенце, арганізоўвае цырк. І слухаць гэтыя прамовы далба*бскія [створаныя ў] чаце GPT, немагчыма», — разышоўся сакратар Каардынацыйнай рады, у якой учора якраз адбываліся слуханні па законапраекце «Аб гендарнай роўнасці».

«Я да таго, што гэта не падзея з пункту гледжання рэальных дзеянняў па Беларусі. Дрэннае [у гэтым тое], што цыркулюе па большай частцы булшыт потым у Еўрапарламенце», — працягнуў Краўцоў.

Ён нават засмуціўся, што нямецкае медыя Deutche Welle рабіла трансляцыю падзеі. «Лічаць, што важна», — наракае палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула