БЕЛ Ł РУС

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў

22.10.2025 / 17:18

Nashaniva.com

22 кастрычніка ў час, калі людзі вярталіся з працы, у Мінскім метрапалітэне адбыўся збой, які прывёў да прыпынку цягнікоў па ўсёй Аўтазаводскай лініі.

Паводле паведамленняў метрапалітэна, рух быў часова спынены а 16:42 з-за няспраўнасці абсталявання на станцыі «Фрунзенская». Гэта прывяло да прыпынення руху па ўсёй лініі ў мэтах бяспекі.

Рух цягнікоў быў цалкам адноўлены а 17:06. Такім чынам, перапынак у руху склаў 24 хвіліны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула