БЕЛ Ł РУС

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры

22.10.2025 / 22:23

Nashaniva.com

удакладнена

Гучныя выбухі былі чутныя ў Чалябінскай вобласці, што знаходзіцца амаль за 2000 км ад мяжы з Украінай. Гаворка пра завод «Пластмас» у Капейску, якія вырабляе выбуховыя рэчывы і боепрыпасы. 

Расійскі Чалябінск, размешчаны на Урале, быў атакаваны беспілотнікамі.

Паводле звестак відавочцаў, адзін з выбухаў адбыўся ў прыгарадзе Чалябінска, у раёне завода «Пластмас» у Капейску. Гэта прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці зброі і боепрыпасаў.

Губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер пацвердзіў факт выбуху «на адным з прадпрыемстваў горада Капейска».

Ёсць ахвяры. «Паводле папярэдняй інфармацыі ад прадпрыемства, у выніку выбуху загінула чатыры чалавекі, яшчэ некалькі пацярпела», — напісаў Тэкслер.

Але версію прылёту БПЛА ён не пацвердзіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула