БЕЛ Ł РУС

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

24.10.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Метэаралагічныя зонды з кантрабандай перасеклі літоўскую мяжу ў раёне Салечнікаў і Друскенікаў — з боку Гродна, Ліды. Праз шары працу спынілі аэрапорты Вільні і Коўна, а мяжу з Беларуссю зачынілі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: LRT

Па інфармацыі прэм'ер міністаркі Літвы, памежныя пункты Салечнікі (Шальчынінкай) і Меднікі (Мядзінінкай) не будуць працаваць да 12:00 25 кастрычніка.

Аэрапорты Вільні і Коўна таксама спынілі працу дзеля бяспекі пасажыраў.

Пра тое, што мяжу будуць закрываць аўтаматам у выпадку паўтарэння сітуацыі з шарамі, Літва папярэджвала пасля папярэдняга такога інцыдэнту заўчора, у сераду 22 кастрычніка.

Варта адзначыць, што тытунёвую сферу ў Беларусі кантралююць выключна дзяржаўныя структуры, а таксама бізнэсоўцы, звязаныя з сям’ёю Лукашэнкаў.

Чытайце таксама:

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе

Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта

Каментары да артыкула